Ігар Сергяенка: «Быць чулым барометрам праблем» — шчыра пра работу парламента і родную акругу
2025 год быў насычаным як у палітычным, так і ў заканадаўчым жыцці краіны. Толькі за другую сесію, якая завяршыла сваю работу 30 чэрвеня 2025 года, парламентарыі прынялі 67 законапраектаў. Пра тое, якая работа стаіць за гэтымі лічбамі, якія ініцыятывы мяняюць жыццё беларусаў, і пра асноўныя прыярытэты ў заканатворчасці — у інтэрв'ю карэспандэнта «ПК» Аляксандра Кузняцова са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 Ігарам Сергяенкам.