І зноў пра бяспечнае

І зноў пра бяспечнае

І зноў пра бяспечнае

На Пастаўшчыне дадзены старт першаму этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!». Месцам прафілактыкі быў выбраны аб'ект, які наведвае ўвесь узроставы склад раёна - магазін «Суседзі».

 Мэтай такога з'яўлення ў такім не стандартным для МНС месцы стала прафілактычная гутарка з дарослымі на тэму дзіцячага траўматызму. У чарговы раз работнікі МНС нагадалі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду. Расказалі, што маскітная сетка на вокнах не разлічана нават на вагу ката, што ўжо казаць пра дзіця. Зрабіўшы акцэнт на маючыя адбыцца летнія канікулы, у перыяд якіх дзеці час ад часу будуць прадастаўлены самі сабе і бесклапотна гуляць, растолкавалі аб тым, што дзеці не шукаюць небяспекі – яны проста гуляюць.  

Каб гутарка надоўга засталася ў памяці, работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі для нагляду за дзіцем.