Група па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі (ГНіПГЛ)
Група па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі (ГНіПГЛ)
Старшым групы з'яўляецца старшы оперупаўнаважаны ГНіПГЛ КМ АУС Пастаўскага райвыканкама Барадулін Мікіта Аляксеевіч р.т. 55-9-10, маб.тэл. +375298884198. У выпадку наяўнасці ў Вас інфармацыі аб асобах, якія займаюцца незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў; аб асобах, якія здзяйсняюць злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды (згвалтаванні, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і да т.п.); аб асобах, якія здзяйсняюць злачынствы супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці (гандаль людзьмі, і да т.п.), а таксама ў выпадку наяўнасці іншай аператыўна-значнай інфармацыі просьба неадкладна паведаміць пра гэта ў ГНіПГЛ альбо па тэл. 102.
Найбольш тыповыя злачынствы, прадугледжаныя крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да кампетэнцыі ГНіПГЛ:
Артыкул 328. Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў
1. Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў -
караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
2. Незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, здзейсненыя групай асоб, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней здзейсніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 327, 329 або 331 гэтага Кодэкса, альбо ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у буйным памеры, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, воінскай часці, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай, лячэбна-працоўнага прафілакторыя, у месцы правядзення масавага мерапрыемства альбо заведама непаўналетняму -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 або 3 гэтага артыкула, здзейсненыя
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
5. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 – 4 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, –
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дванаццаці да дваццаці пяці гадоў са штрафам або без штрафу.
Заўвага. Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналогі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх здзейснілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за гэтае злачынства.
Артыкул 328-1. Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў
1. Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў –
караецца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.
2. Дзеянне, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, альбо паўторна, альбо асобай, якая раней здзейсніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 228 і 333-1 гэтага Кодэкса, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо з прымяненнем насілля да асобы, якая праводзіць мытны або ажыццяўляе пагранічны кантроль, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у буйным памеры, –
караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.
3. Дзеянне, прадугледжанае часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненае арганізаванай групай, –
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
Артыкул 328-2. Спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы або знаходжанне на рабоце ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў
Спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы альбо спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, а роўна з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, што абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, альбо знаходжанне на рабочым месцы ў рабочы час у стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –
караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.
Артыкул 329. Незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы
1. Незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, у мэтах іх збыту або выраблення альбо іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў –
караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328, 331 і 332 гэтага Кодэкса, –
караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, –
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
Артыкул 332. Прадастаўленне памяшканняў, арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для выраблення, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў
1. Прадастаўленне памяшканняў для выраблення, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў –
караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
2.
Арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для вырабу, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў -караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам.
Артыкул 166. Згвалтаванне
1. Палавыя зносіны насуперак волі пацярпелай з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення да жанчыны або яе блізкіх альбо з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелай (згвалтаванне) -
караецца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
2. Згвалтаванне, учыненае паўторна, альбо групай асоб, альбо асобай, якая раней учыніла дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 167 гэтага Кодэкса, альбо згвалтаванне заведама непаўналетняй -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.
3. Згвалтаванне заведама малалетняй або згвалтаванне, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелай, альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы, -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
Артыкул 167. Насільныя дзеянні сексуальнага характару
1. Мужаложства, лесбіянства або іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага (пацярпелай) з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення альбо з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага (пацярпелай), -
караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо асобай, якая раней учыніла згвалтаванне, альбо групай асоб, альбо ў дачыненні да заведама непаўналетняга (непаўналетняй), -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй), альбо што пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага (пацярпелай), альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
Артыкул 168. Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту
1. Палавыя зносіны, мужаложства, лесбіянства або іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, з асобай, заведама не дасягнуўшай шаснаццацігадовага ўзросту, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166 і 167 гэтага Кодэкса, -
караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя асобай, якая раней учыніла злачынствы,прадугледжаныя артыкуламі 166 або 167 гэтага Кодэкса, альбо ў дачыненні да дзвюх і больш асоб, альбо асобай, на якую ўскладзены абавязкі па выхаванні, утрыманні, забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя непаўналетняга, альбо групай асоб, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Заўвага. Асоба, якая ўчыніла дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі будзе ўстаноўлена, што гэтая асоба і ўчыненае ёю злачынства перасталі быць грамадска небяспечнымі ў сувязі з уступленнем у шлюб з пацярпелай (пацярпелым).
Артыкул 169. Распусныя дзеянні
1. Распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, у дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166, 167 і 168 гэтага Кодэкса, -
караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення, альбо ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй), альбо бацькамі, педагагічнымі работнікамі або іншымі асобамі, на якіх ускладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам або артыкуламі 166 - 168 гэтага Кодэкса, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.
Артыкул 170. Прымус да дзеянняў сексуальнага характару
1. Прымус асобы да палавога зносін, мужалоства, лесбіянства або ўчынення іншых дзеянняў сексуальнага характару шляхам шантажу, пагрозы знішчэннем, пашкоджаннем або канфіскацыяй маёмасці альбо з выкарыстаннем службовай, матэрыяльнай або іншай залежнасці пацярпелага (пацярпелай) -
караецца абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.
2. Тое ж дзеянне, учыненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга (непаўналетняй), -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.
Артыкул 171. Арганізацыя і (або) выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй альбо стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй
1.Арганізацыя і (або) выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншай асобай альбо прадастаўленне з карыслівай мэтай памяшкання (месца) асобай, якая загадзя ведала, што гэта памяшканне (месца) будзе выкарыстана для заняткаў прастытуцыяй, або арганізацыя і (або) утрыманне прытону для заняткаў прастытуцыяй пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняткаў прастытуцыяй, альбо ўчыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 171-1, 181 або 181-1 гэтага Кодэкса, альбо з выкарыстаннем для заняткаў прастытуцыяй заведама непаўналетняга, альбо ўчыненыя арганізаванай групай, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам.
Заўвага. Пад выкарыстаннем заняткаў прастытуцыяй разумеецца атрыманне асобай матэрыяльнай або іншай выгады ад добраахвотнага аказання іншай асобай за ўзнагароджанне паслуг сексуальнага характару (палавыя зносіны, мужалоства, лесбіянства і іншыя дзеянні сексуальнага характару).
Артыкул 171-1. Уцягванне ў занятак прастытуцыяй альбо прымус да працягу заняткаў прастытуцыяй
1. Уцягванне ў занятак прастытуцыяй альбо прымус да працягу заняткаў прастытуцыяй -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 171, 181 або 181-1 гэтага Кодэкса, альбо асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, у дачыненні да заведама непаўналетняга, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя бацькам, педагагічным работнікам або іншай асобай, на якую ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга, у дачыненні да заведама непаўналетняга альбо арганізаванай групай, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў са штрафам.
Артыкул 181. Гандаль людзьмі
1. Вербоўка, перавозка, перадача, утойванне або атрыманне чалавека ў мэтах эксплуатацыі,
учыненыя шляхам падману альбо злоўжывання даверам, альбо прымянення насілля, не небяспечнага для жыцця ці здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога насілля (гандаль людзьмі), -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя:
1) у дачыненні да дзвюх або больш асоб;
2) з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця ці здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога насілля;
3) выключаны;
4) групай асоб па папярэдняй змове;
5) асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
6) асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 171, 171-1, 181-1, 187, часткамі 2 і 3 артыкула 343-1 гэтага Кодэкса;
7) у дачыненні да заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны;
8) з вывазам асобы за межы дзяржавы;
9) у дачыненні да заведама непаўналетняга незалежна ад прымянення якога-небудзь са сродкаў уздзеяння, указаных у частцы 1 гэтага артыкула, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў са штрафам.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, альбо ў дачыненні да заведама малалетняга, альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага, альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дванаццаці да пятнаццаці гадоў са штрафам.
Заўвага. Пад эксплуатацыяй у гэтым артыкуле, артыкулах 181-1, 182 і 187 гэтага Кодэкса разумеецца незаконны прымус чалавека да працы або аказання паслуг (у тым ліку да
дзеянням сексуальнага характару, сурагатнаму мацярынству, забору ў чалавека органаў і (або) тканак) у выпадку, калі ён па незалежных ад яго прычынах не можа адмовіцца ад выканання работ (паслуг), уключаючы рабства або звычаі, сходныя з рабствам.Да адміністрацыйных правапарушэнняў, якія адносяцца да кампетэнцыі ГНіПГЛ, адносяцца:
Артыкул 17.1. Незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы
Незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, без мэты іх збыту або вырабу альбо іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў –
Артыкул 19.5. Занятак прастытуцыяй
1. Занятак прастытуцыяй -
цягне накладанне штрафу ў памеры ад шасці да дваццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
2. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, -
цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Артыкул 19.3. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення
1. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, якое абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.
2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
3. З'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якое абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.
4. Знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі
(агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь.
5. Спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы альбо спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.
Артыкул 17.6. Незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання
1. Набыццё, захоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання, у колькасці, якая не перавышае пяцідзесяці грамаў, -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.
2. Перавозка, перасылка, набыццё, захоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання, у колькасці, якая перавышае пяцьдзесят грамаў, а роўна рэалізацыя такіх некурыльных тытунёвых вырабаў пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці -
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй грашовай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі названых некурыльных тытунёвых вырабаў, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, альбо грамадскія работы з канфіскацыяй грашовай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі названых некурыльных тытунёвых вырабаў, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, альбо адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй грашовай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі названых некурыльных тытунёвых вырабаў, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
3. Выраб некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання, у колькасці, якая перавышае пяцьдзесят грамаў, пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці -
цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, альбо грамадскія работы з канфіскацыяй прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, альбо адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Заўвага. Пад некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання, у гэтым артыкуле разумеюцца вырабы (снюс, насвай і іншыя), вырабленыя з тытуню (ачышчанага тытунёвага пылу) і шчолачнага кампанента (мелу, вапны або іншых шчолачных кампанентаў) з даданнем або без дадання іншых інгрэдыентаў.