Група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГБЭЗ)

Група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГБЭЗ)

Старшым групы з'яўляецца старшы оперупаўнаважаны ГБЭЗ КМ АУС Пастаўскага райвыканкама Унтон Яўген Казіміравіч р.т.41-9-62 м.т.+375336116940. У выпадку наяўнасці ў Вас інфармацыі аб асобах, якія здзяйсняюць крадзяжы ў арганізацыях і прадпрыемствах раёна; асобах, якія атрымліваюць незаконныя ўзнагароджанні за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю, а таксама ў выпадку наяўнасці іншай аператыўна-значнай інфармацыі просьба неадкладна паведаміць пра гэта ў ГБЭЗ альбо па тэл. 102.

Найбольш тыповыя злачынствы, прадугледжаныя крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да кампетэнцыі ГБЭЗ:

 

Артыкул 210. Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

1. Завалоданне маёмасцю альбо набыццё права на маёмасць, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), -

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, -

караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненыя ў буйным памеры, -

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1, 2 або 3 гэтага артыкула, здзейсненыя арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, -

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул

211. Прысваенне альбо растрата

1. Прысваенне альбо растрата маёмасці асобай, якой яна даверана, –

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам са штрафам або без штрафу, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, –

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя ў буйным памеры, –

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1, 2 або 3 гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, –

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул 221. Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер

1. Выраб або захоўванне з мэтай збыту альбо збыт падробленых банкнот або манет, дзяржаўных або іншых каштоўных папер у афіцыйнай грашовай адзінцы Рэспублікі Беларусь, грашовых знакаў або каштоўных папер у замежнай валюце –

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам або без штрафу або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо арганізаванай групай, альбо ў асабліва буйным памеры, –

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў са штрафам.

Артыкул 424. Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі

1. Выключана.

2. Наўмыснае насуперак інтарэсам службы ўчыненне службовай асобай з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), –

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, здзейсненыя службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры ажыццяўленні функцый па раздзяржаўленні або прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, -

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул 426. Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў

1. Наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), -

караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, -

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, а роўна наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, спалучанае з насіллем, катаваннем пацярпелага альбо прымяненнем зброі або спецыяльных сродкаў, -

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

 

Артыкул 427. Службовы падлог

1. Унясенне службовай або іншай упаўнаважанай асобай заведама ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, альбо падробка дакументаў, альбо складанне і выдача заведама ілжывых дакументаў, здзейсненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства -

караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў,

ці абмежаваннем волі на той жа тэрмін, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

 

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя з мэтай скажэння даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, -

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул 428. Службовая халатнасць

1. Невыкананне або неналежнае выкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў з прычыны нядобрасумленнага або нядбайнага стаўлення да службы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры, -

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Тыя ж дзеянні, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы, -

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул 430. Атрыманне хабару

1. Прыняцце службовай асобай для сябе або для блізкіх матэрыяльных каштоўнасцей альбо набыццё выгад маёмаснага характару, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёю службовым становішчам, за заступніцтва або патуранне па службе, спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, альбо за выкананне або невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, або прадстаўляемых ім асоб якога-небудзь дзеяння, якое гэтая асоба павінна была або магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), -

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры -

(у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2009 N 42-З)

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

3. Дзеянні,прадугледжаныя часткамі першай або другой гэтага артыкула, учыненыя асобай, раней судзімай за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 430, 431 і 432 гэтага Кодэкса, альбо ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча, -

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Артыкул 431. Дача хабару

1. Дача хабару -

караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу.

2. Дача хабару паўторна, альбо ў буйным памеры, альбо з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў -

караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.

3. Дача хабару ў асабліва буйным памеры або асобай, раней судзімай за злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 430 і 432 гэтага Кодэкса, -

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.

Заўвага. Асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў дачыненні да яе мела месца вымагальніцтва хабару альбо калі гэтая асоба пасля дачы хабару добраахвотна заявіла аб зробленым і актыўна садзейнічала раскрыццю і (або) расследаванню злачынства.

 

Артыкул 433. Незаконнае ўзнагароджанне

1. Прыняцце работнікам дзяржаўнага органа альбо іншай дзяржаўнай арганізацыі, які не з'яўляецца службовай асобай, маёмасці або іншай выгады маёмаснага характару, якія прадастаўляюцца яму за ўчыненае ў межах яго службовых паўнамоцтваў (працоўных абавязкаў) дзеянне (бяздзеянне) на карысць асобы, якая прадастаўляе такую маёмасць або іншую выгаду маёмаснага характару, альбо за выконваемую работу, якая ўваходзіць у кола яго службовых (працоўных) абавязкаў, акрамя прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплаты працы (прыняцце незаконнага ўзнагароджання) альбо прадастаўленне такога ўзнагароджання -

караюцца

штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам або без штрафу.

)

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры, а роўна прыняцце незаконнага ўзнагароджання, учыненае шляхам вымагальніцтва, –

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя ў асабліва буйным памеры, –

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Заўвага. Асоба, якая дала ўзнагароджанне, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў дачыненні да яе мела месца вымагальніцтва такога ўзнагароджання альбо калі гэтая асоба пасля дачы ўзнагароджання добраахвотна заявіла аб учыненым і актыўна садзейнічала раскрыццю і (або) расследаванню злачынства.

 

Найбольш тыповыя правапарушэнні, прадугледжаныя кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ГБЭЗ:

Артыкул 12.1. Незаконныя прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку, выкарыстанне каштоўных папер у замежнай валюце

1. Незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку, а роўна выкарыстанне каштоўных папер у замежнай валюце з парушэннем валютнага заканадаўства –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу – ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу – ад ста пяцідзесяці да

трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Артыкул 12.2. Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення валютна-абменных аперацый і іншых патрабаванняў валютнага заканадаўства

1. Купля, продаж, канверсія (абмен) замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца з парушэннем устаноўленага парадку правядзення валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

2. Невыкананне абавязку па рэгістрацыі валютнага дагавора ў выпадку, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрабуецца такая рэгістрацыя, –

цягне накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу – да дзесяці базавых велічынь.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Заўвага. Не з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 1 гэтага артыкула, набыццё, адчужэнне за беларускія рублі ў мэтах калекцыянавання і тэзаўрацыі (назапашвання) у адзінкавым экзэмпляры грашовых знакаў у выглядзе манет, банкнот у замежнай валюце (якія адрозніваюцца адна ад адной назвай валюты і наміналам), у адносінах да якой афіцыйны курс беларускага рубля Нацыянальным банкам не ўстанаўліваецца альбо ўстанаўліваецца не на штодзённай аснове, а таксама набыццё, адчужэнне адзінкавых экзэмпляраў названых грашовых знакаў пасродкам абмену адзін на аднаго ў тых жа мэтах.

 

Артыкул 13.1. Парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) або рэалізацыі, вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў

1. Парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) або рэалізацыі лому і адходаў чорных і каляровых металаў –

цягне накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да трохсот працэнтаў ад кошту лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

2. Парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў –

цягне

накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу - да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

 

Артыкул 13.3. Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць

1. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы, альбо з парушэннем правіл і ўмоў ажыццяўлення відаў дзейнасці, прадугледжаных у спецыяльных дазволах (ліцэнзіях), -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад дзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

2. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі альбо без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы, -

цягне накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама да ста працэнтаў ад сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

3. Ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і (або) забараняецца, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад дваццаці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

4. Занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю асобай, для якой заканадаўчымі актамі ўстаноўлена забарона на ажыццяўленне такой дзейнасці, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

Заўвага. 1. Пад даходам ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі, а роўна атрыманым у выніку ажыццяўлення

прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і (або) забараняецца, у гэтым артыкуле варта разумець усю суму выручкі (даходу - для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання) у грашовай або натуральнай форме без уліку затрат на яе (яго) атрыманне. Даход, атрыманы ў натуральнай форме, падлягае вызначэнню ў грашовым выражэнні.

2. Пад даходам ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца з дзяржаўнай рэгістрацыяй без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) альбо з парушэннем правіл і ўмоў ажыццяўлення відаў дзейнасці, прадугледжаных у спецыяльных дазволах (ліцэнзіях), у гэтым артыкуле варта разумець суму выручкі (даходу - для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання) ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, атрыманай (атрыманага) па гэтай дзейнасці, за вылікам ускосных падаткаў, а таксама панесеных пры ажыццяўленні названай дзейнасці дакументальна пацверджаных затрат па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія ўлічваюцца пры прымяненні агульнага парадку падаткаабкладання (у тым ліку такіх затрат, панесеных у перыяд прымянення асаблівага рэжыму падаткаабкладання). Даход, атрыманы ў натуральнай форме, падлягае вызначэнню ў грашовым выражэнні.

 

Артыкул 13.10. Ашуканства спажыўцоў

1. Ашуканства спажыўцоў работнікам індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, выкананне работ або аказанне паслуг, альбо ашуканства спажыўцоў індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыццяўляе такую ж дзейнасць (ашуканства спажыўцоў), -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццаці пяці базавых велічынь.

2. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне альбо ў значным памеры, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Заўвага. Значным памерам ашуканства спажыўцоў у гэтым артыкуле прызнаецца ашуканства спажыўцоў на суму, якая перавышае палову памеру базавай велічыні, устаноўленай на дзень здзяйснення правапарушэння.

 

Артыкул 13.18. Парушэнне парадку абароту, перамяшчэння, транзіту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў

1. Увоз у Рэспубліку Беларусь, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай тытунёвых вырабаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі і (або) без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору, якія пацвярджаюць легальнасць іх увозу, набыцця, вытворчасці, а роўна гандаль такімі вырабамі -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - ад ста пяцідзесяці да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

2.Увоз у Рэспубліку Беларусь, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай алкагольных напіткаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі або спецыяльнымі знакамі і (або) без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору, якія пацвярджаюць легальнасць іх увозу, набыцця, вытворчасці, а роўна гандаль такімі напіткамі -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - ад двухсот да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

3. Увоз у Рэспубліку Беларусь, вытворчасць і захоўванне на яе тэрыторыі, перамяшчэнне па ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай тытунёвых вырабаў з падробленымі акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, а роўна гандаль такімі вырабамі -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад ста да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а на юрыдычную асобу - ад трохсот да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

4. Увоз у Рэспубліку Беларусь, вытворчасць і захоўванне на яе тэрыторыі, перамяшчэнне па ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай алкагольных напіткаў з падробленымі акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, а роўна гандаль такімі напіткамі -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста да двухсот базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад чатырохсот пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а на юрыдычную асобу - ад васьмісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

5. Увоз у Рэспубліку Беларусь, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай тытунёвай сыравіны без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору, якія пацвярджаюць легальнасць яго ўвозу, набыцця або вытворчасці, -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - да пяцідзесяці працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

6. Увоз у Рэспубліку Беларусь, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй юрыдычнай асобай этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, нехарчовага этылавага спірту, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору, якія пацвярджаюць легальнасць іх увозу, набыцця або вытворчасці, гандаль названымі спіртам і прадукцыяй, а роўна ўвоз у Рэспубліку Беларусь нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, гандаль такой прадукцыяй, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, нехарчовага этылавага спірту, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - да пяцідзесяці працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

7. Адгрузка юрыдычнай асобай - вытворцам тытунёвых вырабаў, прызначаных для вывазу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не маркіраваных у адпаведнасці з

заканадаўствам краіны прызначэння, а роўна перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай такіх тытунёвых вырабаў -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - да дзесяці працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

8. Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвай сыравіны або тытунёвых вырабаў без прадугледжанага заканадаўчымі актамі абавязковага суправаджэння альбо перамяшчэнне алкагольных напіткаў або тытунёвых вырабаў транспартнымі сродкамі, не абсталяванымі спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі рэгістрацыі ў аўтаматычным рэжыме руху гэтых транспартных сродкаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, у выпадках, калі такое перамяшчэнне забаронена заканадаўчымі актамі, -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да ста пяцідзесяці базавых велічынь.

9. Увоз (вываз) на тэрыторыю (з тэрыторыі) Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі (на тэрыторыю) дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, перамяшчэнне, транзіт па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй гэтых прадукцыі і спірту, увезеных (прызначаных для вывазу) з тэрыторыі (на тэрыторыю) названых дзяржаў, юрыдычнай асобай без маркіраваных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кантрольнымі знакамі суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору дзяржавы-экспарцёра, гандаль такімі прадукцыяй і спіртам, а роўна ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі названых дзяржаў нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, перамяшчэнне, транзіт па яе тэрыторыі, захоўванне на ёй гэтай прадукцыі індывідуальным прадпрымальнікам без маркіраваных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кантрольнымі знакамі суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору дзяржавы-экспарцёра, гандаль такой прадукцыяй -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да васьмідзесяці базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - да пяцідзесяці працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

10. Увоз (вываз) на тэрыторыю (з тэрыторыі) Рэспублікі Беларусь, захоўванне юрыдычнай асобай нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту ў выпадках, калі абарот такіх прадукцыі і спірту забаронены заканадаўчымі актамі, аптовы і (або) рознічны гандаль названымі прадукцыяй і спіртам -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад чатырохсот пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

11. Адгрузка юрыдычнай асобай - вытворцам алкагольных напіткаў, прызначаных для вывазу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, не маркіраваных у адпаведнасці з заканадаўствам краіны прызначэння, а роўна перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на ёй індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай названых алкагольных напіткаў -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да васьмідзесяці базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу - да дзесяці працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

 

Артыкул 13.20. Вытворчасць (выраб), перамяшчэнне і абарот фальсіфікаваных алкагольных напіткаў

Вытворчасць (выраб), перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і абарот фальсіфікаваных алкагольных напіткаў -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напіткаў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу), на індывідуальнага прадпрымальніка - ад чатырохсот да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напіткаў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу), а на юрыдычную асобу - ад васьмісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напіткаў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу).

 

Артыкул 13.21. Незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напіткаў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтых прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напіткаў

1. Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за дзвесце цыгарэт або пяцьдзесят цыгар (цыгарыл), больш за дзвесце пяцьдзесят грамаў тытуню або іншых тытунёвых вырабаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў, якія перавышаюць колькасць, перамяшчэнне, захоўванне якой дапускаецца, або без канфіскацыі.

2. Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў алкагольных напіткаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў, якія перавышаюць колькасць, перамяшчэнне якой дапускаецца, або без канфіскацыі.

3. Вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчэнне па ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў (пяць кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, больш за пяць літраў этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, больш за пяць літраў нехарчовага этылавага спірту, больш за дзесяць кілаграмаў тытунёвай сыравіны, а роўна продаж такіх прадукцыі, спірту і сыравіны (незалежна ад аб'ёму) -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, спірту, тытунёвай сыравіны, якія перавышаюць колькасць, вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне якой дапускаецца, а таксама абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу) альбо перапрацоўкі, або без канфіскацыі.

4. Продаж (пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці) фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напіткаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, альбо алкагольных напіткаў уласнай вытворчасці -

цягне

накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў, якія прадаюцца, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напіткаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, алкагольных напіткаў уласнай вытворчасці, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго здзяйснення, або без канфіскацыі такіх алкагольных напіткаў.

5. Дзеянне, прадугледжанае часткай 4 гэтага артыкула, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, –

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў, якія прадаюцца, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напіткаў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, алкагольных напіткаў уласнай вытворчасці, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго здзяйснення.

6. Перамяшчэнне па тэрыторыі пагранічнай зоны або пагранічнай паласы, захоўванне ў межах названай тэрыторыі фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не маюць права на ажыццяўленне аптовага, рознічнага гандлю тытунёвымі вырабамі альбо права на захоўванне тытунёвых вырабаў (як від прадпрымальніцкай дзейнасці), больш за тысячу цыгарэт, больш за тысячу грамаў тытуню або іншых тытунёвых вырабаў пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў, якія перамяшчаюцца, захоўваюцца, або без канфіскацыі.

Фальшываманетніцтва

Адным з найбольш небяспечных відаў злачынстваў, якія дэстабілізуюць эканамічную сістэму дзяржавы, з'яўляецца фальшываманетніцтва. Яно адносіцца да злачынстваў міжнароднага характару, і заканадаўствам усіх краін разглядаецца як сур'ёзнае правапарушэнне. Рост фальшываманетніцтва можа прывесці да такіх наступстваў, як некантралюемае павелічэнне наяўнай грашовай масы, у выніку чаго ўзнікае абясцэньванне грошай і інфляцыя, а таксама ўзбагачэнне крымінальных элементаў і развіццё злачыннасці ў іншых сферах.

Аднак, нягледзячы на намаганні, якія прадпрымаюцца праваахоўнымі структурамі ў барацьбе з фальшываманетніцтвам, у апошні час адзначаецца павелічэнне колькасці падобных злачынстваў і колькасці краін, валюта якіх падвяргаецца падробцы, а ў імкненні ўскладніць падробку сваіх грашовых знакаў дзяржавы вымушаны пастаянна ажыццяўляць мерапрыемствы па ўдасканаленні сродкаў абароны сваёй нацыянальнай валюты.

У дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь фальшываманетніцтва з'яўляецца крымінальна-каральным дзеяннем. Крымінальная адказнасць за выраб або захоўванне з мэтай збыту альбо збыт падробленых наступае з 16-гадовага ўзросту і прадугледжана ў артыкуле 221 главы 25 «Злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці» Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта злачынства аднесена да катэгорыі цяжкіх.

Выявіўшы фальшывую купюру, неабходна неадкладна звярнуцца ў міліцыю. Тады пакарання дадзены грамадзянін не панясе. Але калі грамадзянін, які выявіў падробку, паспрабуе перадаць яе іншаму чалавеку, то яго чакае пакаранне як распаўсюджвальніка фальшывай банкноты. Для зніжэння рызыкі атрымання фальшывых

замежных банкнот, паколькі падробку складана адрозніць, валюту заўсёды варта купляць у пунктах абмену, банках і іншых афіцыйных кропках, якія маюць права на працу з замежнай валютай.

Адрозныя прыкметы падробленых банкнот:

1. Аднолькавыя серыйныя нумары на некалькіх банкнотах.

2. Адсутнасць або імітацыя вадзянога знака на купонным полі.

3. Адсутнасць або імітацыя ахоўнай ніткі і каляровых валокнаў.

4. Адсутнасць рэльефнасці, выявы невыразныя, больш светлых альбо цём