Грамадзяне, будзьце асцярожныя з ПІРАТЭХНІКАЙ!

З набліжэннем Калядных і Навагодніх свят, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх далейшага выкарыстання альбо рэалізацыі.

Аналіз абстаноўкі ў галіне абароту піратэхнічных вырабаў сведчыць аб рэзкім павелічэнні іх патоку ў рэспубліку ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення калядных і навагодніх свят.

Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу, непаўналетніх.

Штогод знаходзяцца грамадзяне, якія ў абыход закона спрабуюць ажыццявіць распаўсюджванне на тэрыторыі раёна піратэхнічных вырабаў сумнеўнага паходжання.

Ажыццяўляецца незаконны ўвоз, распаўсюджванне, і, як следства, выкарыстанне гэтай піратэхнікі нашымі грамадзянамі, і што самае страшнае дзецьмі.

Турбуе факт прыцягнення да распаўсюджвання піратэхнікі непаўналетніх, якіх нелегальныя гандляры небяспечнымі прадметамі выкарыстоўваюць для таго, каб самім пазбегнуць адказнасці за парушэнне ўстаноўленых законам правіл.

З мэтай выяўлення і спынення фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі штогод праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

У мэтах выяўлення і спынення вышэйзгаданых фактаў, органамі ўнутраных спраў Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 20.12.2023 года па 10.01.2024 года будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне незаконнай рэалізацыі і выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

З набліжэннем калядных і навагодніх свят павялічваецца попыт грамадзян на набыццё піратэхнічных вырабаў. У сувязі з гэтым выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у парушэнне ўстаноўленага парадку, а таксама ў месцах з масавым знаходжаннем грамадзян стварае рэальную пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва, маёмасці грамадзян. Таксама адзначаецца павышаны траўматызм грамадзян у выніку невыканання імі правіл карыстання піратэхнічнымі вырабамі.

У цяперашні час за незаконную рэалізацыю, выкарыстанне і перавозку піратэхнічных вырабаў КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

У частцы перавозкі піратэхнічных вырабаў фізічнымі асобамі неабходна правядзенне праверкі на прадмет наяўнасці ў дзеяннях дадзеных асоб прыкмет складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 13.3 КаАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах, дзеянні правапарушальнікаў могуць быць кваліфікаваны па
арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ў выніку іх прымянення шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасцьпа розных артыкулах, у залежнасці ад абставін і ступені цяжкасці наступстваў.

Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх. Таму хочацца перасцерагчы, а таксама сказаць паважаным бацькам аб правядзенні імі больш стараннага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні Калядных і Навагодніх свят.


Яўген Малікаў

Намеснік начальніка

аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

міліцыі грамадскай бяспекі

аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама