Рыхтуйце печ летам
З мэтай прадухілення ўзнікнення надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Пастаў працуюць наглядавыя камісіі. Кожны суб'ект прафілактыкі кантралюе пытанні свайго напрамку, тым самым робячы побыт грамадзян крыху бяспечнейшым.
У тым ліку і ратавальнікі Пастаў рэгулярна ўдзельнічаюць у гэтых прафілактычных мерапрыемствах, у ходзе якіх даюць слушныя парады па доглядзе за ацяпляльнымі прыборамі і тлумачаць важнасць захавання пажарнай бяспекі. Прыярытэтна жыхарамі вёсак з'яўляюцца пажылыя грамадзяне, якім у сілу ўзросту цяжка ажыццявіць рамонт печаў. Таму МНС у чарговы раз нагадвае: «Паклапаціцеся пра бяспеку сваіх пажылых сваякоў! Загадзя рамантуйце печ, каб на сэрцы было спакойна, для бацькоў наступіла бяспечная старасць.»