Государственная инспекция по маломерным судам Витебской области информирует

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах Віцебскай вобласці інфармуе

 Пры ажыццяўленні Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерных суднах Віцебскай вобласці ў 2025 годзе адміністрацыйных працэдур (усяго ажыццёўлена 5914 працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі,  рэгістрацыі змяненняў і тэхнічным аглядзе маламерных суднаў) і правядзенні кантрольных мерапрыемстваў на вадаёмах вобласці (праведзена 523 рэйды) было выяўлена 885 парушэнняў устаноўленых патрабаванняў заканадаўства. З іх 148 парушэнняў было звязана з невыкананнем тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі маламерных суднаў (уладальнікі такіх суднаў несвоечасова – праз больш за 30 дзён з моманту набыцця – звярталіся ў ДІМС для іх рэгістрацыі). Астатняя колькасць правапарушэнняў (721) – гэта невыкананне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў непасрэдна на водных аб'ектах. Пры гэтым 16 парушальнікаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.

Нягледзячы на прымаемыя прафілактычныя меры, на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2025 годзе не абышлося без гібелі людзей, звязанай з парушэннем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў – па гэтай прычыне патанула 2 чалавекі (ва Ушацкім на воз.Палозер'е і Віцебскім на р.Заходняя Дзвіна раёнах). Асноўнымі прычынамі гібелі людзей з'явіліся кіраванне суднам у стане алкагольнага ап'янення і невыкарыстанне індывідуальных выратавальных сродкаў (выратавальных камізэлек).

У цэлым за апошнія 5 гадоў статыстыка па гібелі людзей пры выкарыстанні маламерных суднаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці застаецца даволі неспрыяльная – загінула 38 чалавек.

Пры гэтым, найбольш неспрыяльная сітуацыя назіраецца ў Верхнядзвінскім раёне, дзе за 5 апошніх гадоў загінулі 7 чалавек пры выкарыстанні маламерных суднаў, а таксама ва Ушацкім раёне, дзе загінула 6 чалавек, у Полацкім і Чашніцкім раёнах – па 4 загінулых. Усе загінулыя былі без выратавальных камізэлек.

 

Выкананне ўстаноўленых патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў дазволіць забяспечыць захаванне жыцця і здароўя грамадзян.

Забараняецца:

-   эксплуатаваць маламернае судна ў выпадку, калі яно ва ўстаноўленым парадку не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю і (або) тэхнічны агляд, альбо знаходзіцца ў няспраўным тэхнічным стане, у тым ліку адсутнічаюць, альбо няспраўныя, блокі плавучасці, а таксама на судне адсутнічае неабходны камплект аснашчэння;

-   кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

-    парушаць нормы грузападымальнасці і дапушчальнай колькасці людзей на борце;

<