Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання
Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
Установа «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» гэтым паведамляе, што 1 студзеня 2026 г. кошт размяшчэння аб'яў аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, звестак аб рэгістрацыі (змене назвы) палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), звестак аб ліквідацыі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), звестак аб памяншэнні памеру статутнага фонду гаспадарчых таварыстваў складае 45,00 (сорак пяць) беларускіх рублёў (Загад галоўнага рэдактара ад 23.12.2025 № 49 «Аб павышэнні кошту аб'яў»).
Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (спыненне дзейнасці)
суб'ектаў гаспадарання
Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка.
Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Пастаўскага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Пастаўскім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўляльнага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.
Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, узгадненні наймення юрыдычнай асобы, парадку атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання з дапамогай выкарыстання вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў http://egr.gov.by.
Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца аддзелам эканомікі па адрасе:
г. Паставы, пл. Леніна, 25, каб. 60
Рэжым працы: панядзелак – пятніца 8.00-17.00; перапынак 13.00-14.00
Прыём грамадзян ажыццяўляюць:
- галоўны спецыяліст Туркова Наталля Зіноўеўна (каб.60, тэл. 8 02155 3-13-96)
Курыруе работу: начальнік аддзела эканомікі Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Казакевіч Павел Тадэвушавіч (каб. 74, тэл. 8 02155 3-14-96), прыёмны дзень – першы і трэці панядзелак месяца, час прыёму – з 8-00 да 14-00.
Вышэйстаячая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдзь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).
За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна.
Рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Атрымальнік плацяжу: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП: 300594330); р/р BY35AKBB36003240000070000000 ААТ «ААБ «Беларусбанк»; код банка AKBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна»:
Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб, 03002 - для фізічных асоб.
Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана праз АРІП.
Для правядзення плацяжу ў АІС «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:
Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → Паставы і Пастаўскі раён → Пастаўскі райвыканкам →
фізічныя асобы →
Выпіска з АДР
Дублікат пасведчання ІП
Змены ў пасведчанне ІП
Рэгістрацыя ІП
Рэгістрацыя ЮА
юрыдычныя асобы → Выпіска з АДР
Дублікат пасведчання ЮА
Змены ў статут ЮА
Рэгістрацыя ЮА
альбо ў пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі:
|
Для фізічнай асобы |
Для юрыдычнай асобы |
||
|
Кароткае найменне паслугі |
Нумар паслугі ў АРІП |
Кароткае найменне паслугі |
Нумар паслугі ў АРІП |
|
Рэгістрацыя ЮА |
4453941 |
Рэгістрацыя ЮА |
4453901 |
|
Рэгістрацыя ІП |
4453861 |
Змены ў статут ЮА |
4453911 |
|
Змены ў пасведчанне ІП |
4453871 |
Дублікат пасведчання ЮА |
4453921 |
|
Дублікат пасведчання ІП |
4453881 |
Выпіска з ЕГР |
4453931 |
|
Выпіска з ЕГР |
4453891 |
|
|