Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці з 8 па 24 снежня праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху

У рамках мерапрыемстваў дзяржаўтаінспектары правядуць адпрацоўкі пешаходных пераходаў па выяўленні вадзіцеляў, якія не далі перавагі ў руху пешаходам. Таксама, пераважна ў вячэрні час, пройдуць і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правіл дарожнага руху пешаходамі.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама