Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па маршрутных транспартных сродках

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па маршрутных транспартных сродках

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя
мерапрыемствы па маршрутных транспартных сродках

a

З 14 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па маршрутных транспартных сродках. Акцыя праходзіць сумесна з аператарамі аўтамабільных перавозак, а таксама іншымі зацікаўленымі.

У пачатку жніўня ў мікрараёне Білева горада Віцебска адбылося сур'ёзнае ДТЗ па віне вадзіцеля маршрутнага таксі, які выехаў на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. У выніку грубага парушэння правіл дарожнага руху пацярпелі 5 чалавек, двое з якіх дзеці.

На працягу тыдня інспектары правераць тэхнічны стан мікрааўтобусаў, захаванне правіл допуску вадзіцеляў да працы і іх паводзіны на дарогах. Асаблівая ўвага будзе нададзена правілам перавозкі пасажыраў.

Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць да 21 верасня.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па маршрутных транспартных сродках