Дзяржаўтаінспекцыя з 2 па 15 лістапада ўзмоцніць кантроль па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху

Дзяржаўтаінспекцыя з 2 па 15 лістапада ўзмоцніць кантроль па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху

Дзяржаўтаінспекцыя з 2 па 15 лістапада ўзмоцніць кантроль па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху

У перыяд з 2 па 15 лістапада 2022 года сіламі супрацоўнікаў АДАІ Пастаўскага РАУС будзе праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, недапушчэнні развіцця неспрыяльнай дарожна-транспартнай абстаноўкі, захаванні жыцця і здароўя грамадзян.

У будучы перыяд істотны ўплыў на стан аварыйнасці ў цэлым, бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў прыватнасці, акажуць умовы надвор'я (ападкі, туманы, моцныя парывы ветру, ліўні і інш.).

Прыярытэтамі ў выяўленні парушэнняў будуць непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам і парушэнні з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (асабліва ў цёмны час сутак), якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Супрацоўнікі ДАІ правядуць адпаведную тлумачальную работу ў працоўных калектывах, сярод уладальнікаў транспартных сродкаў, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, звяртаючы асаблівую ўвагу грамадзян на неабходнасць інфармавання РАУС аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага выдалення з праезнай часткі дарогі.

Паведаміць аб фактах знаходжання нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў на дарозе можна па тэлефоне 102.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама