Дзяржаўтаінспекцыя з 12 па 15 кастрычніка ўзмоцніць кантроль па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху
У будучы перыяд істотны ўплыў на стан аварыйнасці ў цэлым, бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў прыватнасці, акажуць умовы надвор'я (ападкі, туманы, моцныя парывы ветру, ліўні і інш.).
Для прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, забеспячэння бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, з 12 па 15 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя прыме дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама актывізуе работу па кантролі за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.
Прыярытэтамі ў выяўленні парушэнняў будуць непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам і парушэнні з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (асабліва ў цёмны час сутак), якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.
Супрацоўнікі ДАІ правядуць адпаведную растлумачальную работу ў працоўных калектывах, сярод уладальнікаў транспартных сродкаў, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, звяртаючы асаблівую ўвагу грамадзян на неабходнасць інфармавання РАУС аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага выключэння з праезнай часткі дарогі.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама