Дзяржаўтаінспекцыя Гарадоцкага РАУС з 8 па 9 лютага правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей – пасажыраў пад дэвізам «Аўтакрэсла – дзецям!»

За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх траўмаваны дзіця – пешаход і дзіця – пасажыр.
У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі асаблівую ўвагу нададуць выкананню правіл перавозкі дзяцей, правядуць з удзельнікамі дарожнага руху шырокую інфармацыйна-тлумачальную работу аб праблемах дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей – пасажыраў.