Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што сродкі індывідуальнай мабільнасці — не цацка

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што сродкі індывідуальнай мабільнасці — не цацка

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што сродкі індывідуальнай мабільнасці — не цацка

Да сродкаў індывідуальнай мабільнасці (СІМ) адносяць: самакаты, электрасамакаты, скейтборды, гіраскутары, сігвеі, монаколы і іншыя аналагічныя сродкі перамяшчэння.

Колькасць падобных хуткасных сродкаў з надыходам цёплых дзён імкліва расце.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу ўдзельнікаў дарожнага руху на той факт, што сродкі індывідуальнай мабільнасці – не цацка.

Гэта павінны заўсёды разумець бацькі, набываючы дзіцяці самакат, гіраскутар і іншыя сродкі перамяшчэння, а таксама, самі дарослыя, якія часцяком рухаюцца на дадзеных сродках па праезнай частцы.

Важна адзначыць, што такі электратранспарт можа быць небяспечным, а менавіта развіваць значную хуткасць, што пры абмежаванай манеўранасці стварае высокую верагоднасць страты кіравання.

У цяперашні час актыўна развіваецца сістэма пракату самакатаў. Варта ведаць, што існуюць пэўныя віды электратранспарту, да якіх можа адносіцца як маламагутны самакат, так і хуткасны электрасамакат, для якога неабходна наяўнасць спецыяльнага права кіравання.

Настойліва рэкамендуем карыстальнікам мабільных прылад не выязджаць на праезную частку і не падвяргаць небяспецы сваё жыццё і жыцці навакольных. Пры гэтым не менш важна растлумачыць дзецям асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы падчас катання.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама