Гарыла лазня

Гарыла лазня

Гарыць лазня

25.06.2022 у 16-32 паступіла паведамленне аб пажары лазні ў в. Васіліны Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджана маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. МНС нагадвае: не дапускайце перакалу печаў, не пакідайце цеплагенерыруючыя агрэгаты, што топяцца, падчас эксплуатацыі без нагляду.