Гарамі аўтамабіль, ангар і вагончык-бытоўка: загінуў мужчына
5 верасня ў 2-12 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары вагончыка, аўтамабіля і ангара па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Андроны Пастаўскага раёна.
Да месца паведамлення былі неадкладна накіраваны падраздзяленні МНС. Па прыбыцці назіралася адкрытае гарэнне вагончыка, аўтамабіля «Опель-Астра» і часткова даху ангара, размешчаных на тэрыторыі ААТ «Кураполле-агра».
У ходзе тушэння пажару работнікамі МНС у вагончыку на падлозе знойдзены труп мужчыны, 1963 года нараджэння.
У выніку пажару знішчаны вагончык, у аўтамабілі знішчаны салон, у ангары пашкоджаны дах.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым.