Ганарацца, што навучылі!
«Ганарацца, што навучылі!»
- плакаты і постэры з такім слоганам з'явіліся на вуліцах беларускіх гарадоў. Гэта - сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучаць бяспецы дзяцей. У рамках кампаніі ратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – кнігі, пропісы, расклады, іншую наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю. Пра тое, што неабходна навучаць правілам бяспекі з самага дзяцінства, нагадаюць аўдыё і відэаролікі, а таксама прэзентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у месцах, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі. Ратавальнікі пастаянна шукаюць новыя крэатыўныя формы работы з бацькамі, каб грамадзяне ўсвядомілі важнасць навучання дзяцей правілам бяспекі ў сям'і, бо менавіта ў сям'і закладваецца фундамент культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Бацькі
могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі прама зараз, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by.
Праверыць і замацаваць веды
можна, прайшоўшы тэст для дзяцей і бацькоў, перайшоўшы па спасылцы http://mchs.gov.by/test/. Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, раздрукоўвайце і дзяліцеся ў сацыяльных сетях граматай «Геній бяспекі», дзе адзначаны і бацькі, і дзеці. Сачыце за ходам правядзення кампаніі на сайце МНС, а таксама ў СМІ.
Таксама,
вы можаце выслаць фота вашага дзіцяці з граматай «Геній бяспекі» па адрасе: mchs101postavy@gmail.com і мы размесцім яго ў гэтым раздзеле афіцыйнага сайта Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Прайшоўшы тэст і прад'явіўшы фатаграфію, Ваша дзіця атрымае ад Пастаўскага РАНС прыз, які складаецца з тэматычнай друкаванай прадукцыі.
Мы чакаем Вас!