Год гістарычнай памяці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня падпісаў Указ № 1 "Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці". Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа. Указам адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2022 г. № 1 «Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці»