Гібель на пажары

Гібель на пажары

 

02.05.2026 у 15:37 паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Цяплічнай, д. 3 у в. Цешалава Пастаўскага раёна. Уласнік ААТ «Навасёлкі – Лучай». Арандатар дома грамадзянін 1971 г.н., жывёлавод ААТ «Навасёлкі – Лучай». Работнікамі МНС на месцы пажару знойдзены труп арандатара дома. У выніку пажару ў доме пашкоджаны сцены, столевае перакрыцце, маёмасць. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём (пры курэнні загінулым).