Гібель на пажары
23.06.2024 ў 15-45 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вул. Маладзёжнай д. 2 у в. Турлы Пастаўскага раёна. У 16-54 работнікамі МНС пад пластом абрынутых канструкцый знойдзены абгарэлы труп гаспадара дома, грамадзяніна 1936 г.н. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.