Гібель на пажары
07.07.2022 г. у 04-26 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры двухкватэрнага жылога дома ў в. Ваўкі Пастаўскага раёна. На месцы пажару знойдзены труп гаспадара 1971 г.н., непрацуючага. У выніку пажару ў кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены, столь. Прычына пажару ўстанаўліваецца.Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.