ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспекай асоб на сродках персанальнай мабільнасці і веласіпедыстаў

З 27 сакавіка па 10 красавіка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, а таксама асоб, якія перамяшчаюцца на ССП.

Будзе ажыццяўляцца адпрацоўка населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваных на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правіл дарожнага руху веласіпедыстамі і пешаходамі на ССП.

Кантроль за дарожнай абстаноўкай будзе ажыццяўляцца на транспартных сродках аператыўнага прызначэння і грамадзянскага выканання без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама