ДАІ праводзіць прафілактычную адпрацоўку населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог
З 16 па 23 красавіка ДАІ праводзіць прафілактычную адпрацоўку населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваную на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правіл дарожнага руху веласіпедыстамі, вадзіцелямі мотатранспарту.
Нягледзячы на праводзімую работу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў, у студзені-сакавіку зарэгістравана 1 ДТЗ па віне вадзіцеля мотатранспарту, у якім загінулых няма, 1 чалавек атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці. Гэта транспартнае здарэнне ўчынена вадзіцелем мотатранспарту, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, пры гэтым, не маючы права кіравання.
06.03.2020 каля в. 16, в. Гурац, Чашніцкага раёна, у 10:30 31-гадовы жыхар в. Чырвоны Кастрычнік, кіруючы не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку матацыклам «ММВЗ», рухаючыся з боку в. Чырвоны Кастрычнік у напрамку в. Сімановічы, пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя ўмовы (закругленне дарогі ўправа), не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі дарогі і здзейсніў наезд на апору ЛЭП. У выніку ДТЗ, матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні. Вадзіцельскага пасведчання не мае, пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
З удзелам веласіпедыстаў зарэгістравана 6 здарэнняў, у якіх загінулых няма, 6 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні. Па віне веласіпедыстаў зафіксавана 2 ДТЗ, загінулых няма, 2 чалавекі паранены.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама