ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

З 18 па 30 красавіка на тэрыторыі Пастаўскага раёна праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

У студзені-сакавіку ў вобласці зафіксаваны прырост з 8 да 9 здарэнняў, учыненых па віне пешаходаў, а таксама колькасці параненых у іх уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 3 да 6. Акрамя таго, зафіксавана павелічэнне колькасці (ад 0 да 1) здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў.

У рамках дадзеных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе звернута ўвага на выкананне правіл дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі гужавога транспарту, а таксама вадзіцелямі пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

1) перш чым перайсці праезную частку дарогі, пешаход абавязаны пераканацца, што выхад на праезную частку бяспечны, а вадзіцель пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу абавязаны знізіць хуткасць і рухацца так, каб у выпадку з'яўлення пешаходаў мог спыніцца і прадаставіць ім перавагу ў руху;

2) пешаход абавязаны рухацца па тратуары альбо абочыне, а ў выпадку адсутнасці іх па краі праезнай часткі дарогі не далей за адзін метр. Пры гэтым пешаход павінен рухацца насустрач руху транспартных сродкаў;

3) у цёмны час сутак пешаход абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальным элементам;

4) веласіпед павінен быць абсталяваны святлоадбівальнікамі белага колеру спераду, чырвонага колеру — ззаду, аранжавага колеру збоку, а таксама люстэркам задняга віду і гукавым сігналам. У цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць у камізэльцы павышанай бачнасці.

Пры выяўленні пешаходаў і веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на праезнай частцы і сваімі паводзінамі ствараюць пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, неабходна паведаміць пра гэта ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама