ДАІ праводзіць комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху

З 15 па 24 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Вадзіцелі, якія не даюць перавагі пешаходам на нерэгуляваных і рэгуляваных пешаходных пераходах пры адначасовым для вадзіцеляў і пешаходаў дазваляючым сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь. Пешаход, які ўдзельнічае ў дарожным руху ў цёмны час сутак павінен сябе абазначыць святлоадбівальнымі элементамі, а пры пераходзе па пешаходным пераходзе пешаходу толькі рэкамендуецца абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Адказнасць для пешаходаў, якія парушаюць Правілы дарожнага руху, складае: у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, для пешаходаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, ад 3 да 5 базавых велічынь.

 

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама