ДАІ праводзіць акцыю «Зімнія шыны – бяспека для машыны!»
Згодна з Правіламі дарожнага руху Беларусі, у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Дадзенае патрабаванне распаўсюджваецца на аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусы масай да 5 т.
Зімовая гума павінна мець: вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм, маркіроўку ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «M+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons».
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям не чакаць 1 снежня і загадзя падрыхтаваць свае аўтамабілі да эксплуатацыі ў зімовых умовах надвор'я.
За невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжаны папярэджанне або адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам да 0,5 базавых велічынь.
У выпадку, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але астаткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, прадугледжаны папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні. Паўторнае на працягу года падобнае парушэнне пацягне штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.
За допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартнага сродку, які мае няспраўнасці колаў і шын, асоба, адказная за яго тэхнічны стан або эксплуатацыю, будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 6 базавых велічынь.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама