ДАІ просіць дапамагчы ў пошуку вінаватага ДТЗ
27 сакавіка каля 6.00 паблізу магазіна "Домік" (на скрыжаванні вуліц Кляро і Гагарына) аўтамабіліст здзейсніў наезд на веласіпедыста. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк.
Калі ў вас ёсць якая-небудзь інфармацыя пра гэта ДТЗ, патэлефануйце ў дзяжурную частку АУС райвыканкама: 8029-5102945, 8029-7183311.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС райвыканкама