ДАІ ажыццяўляе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў
З 17 лютага па 20 лютага ДАІ ажыццяўляе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па правядзенні адпрацовак (з выкарыстаннем формы галоснага, негалоснага і змешанага кантролю) населеных пунктаў, аўтамабільных дарог, накіраваных на спыненне і папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў.
У студзені бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці здзейснена 23 (-18% або -5) дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі (далей - ДТЗ), у якіх 6 (АППГ - 6) чалавек загінула і 32 (+10% або +3) атрымалі траўмы.
Асноўнымі прычынамі аўтааварый з'явіліся парушэнні патрабаванняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі (82% ад агульнай колькасці ДТЗ або 19).
Даведка: катэгорыі парушэнняў патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, дапушчаныя вадзіцелямі транспартных сродкаў, якія прывялі да здзяйснення здарэнняў:
- парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў - 5;
- невыкананне чарговасці праезду скрыжаванняў - 2;
- кіраванне транспартам, не маючы права кіравання - 2.
Па віне пешаходаў здзейснена 4 (+100% або +2) дарожна-транспартных здарэнні, у якіх 2 (+100%; або +1) чалавекі загінулі і 2 (+100%; або +1) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Акрамя таго, па віне веласіпедыстаў зарэгістравана 1 (+100%; або +1) здарэнне, у выніку якога 1 (+100%; або +1) уразлівы ўдзельнік загінуў на месцы ДТЗ.
Даведка: асноўныя катэгорыі парушэнняў ПДР, дапушчаныя ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, якія прывялі да здзяйснення ДТЗ:
- парушэнне парадку выкарыстання СВЭ -4
- перасячэнне праезнай часткі дарогі ў неўстаноўленым месцы -3
- перамяшчэнне ў стане алкагольнага ап'янення -2
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама