ДАІ нагадвае: узаемаветлівасць і ўважлівасць — залог зніжэння аварыйнасці на дарогах!

ДАІ нагадвае: узаемаветлівасць і ўважлівасць — залог зніжэння аварыйнасці на дарогах!

ДАІ нагадвае: узаемная ветлівасць і ўважлівасць — залог зніжэння аварыйнасці на дарогах!

Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаходы павінны рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці — па абочынах, веласіпеднай дарожцы або ў адзін рад па краі праезнай часткі дарогі. Па-за населенымі пунктамі пры руху па краі праезнай часткі дарогі пешаходы павінны ісці насустрач транспартным сродкам.

У выпадку, калі пешаход вядзе веласіпед, ён павінен рухацца па ходзе руху транспартных сродкаў. Пераход праезнай часткі з'яўляецца не менш актуальным пытаннем. Рабіць гэта варта па пешаходным пераходзе. Пры іх адсутнасці пераходзіць праезную частку можна на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын. У месцах, дзе рух рэгулюецца, для пераходу праезнай часткі неабходна кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыка альбо пешаходнага або транспартнага святлафора. На нерэгуляваных пешаходных пераходах можна выходзіць на праезную частку дарогі, пераканаўшыся, што пераход будзе бяспечны.

Бачнасць пры руху мае істотнае значэнне для бяспекі тых, хто рухаецца на аўтатранспарце, і пешаходаў. Многія аварыі адбываюцца з-за таго, што ўдзельнікі руху позна трапляюць у поле зроку або не заўважаюць адзін аднаго. Вельмі часта ў рэальнасці вадзіцель заўважае пешахода на праезнай частцы з адлегласці не больш, чым у 25 - 30 м і нават пры хуткасці руху 50 км/г прыпыначны шлях аўтамабіля перавышае дадзеную дыстанцыю. Увечары і ўначы, калі вуліцы і двары дрэнна асветлены, вадзіцелі заўважаюць пешахода, які мае святлоадбівальныя элементы, са значна большай адлегласці. Калі машына рухаецца з блізкім святлом фар, адлегласць павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140. Калі з далёкім — адлегласць павялічваецца да 400 метраў. А гэта дасць вадзіцелю дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць магчымага наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху (тым самым рызыка наезду транспартнага сродку на пешахода зніжаецца на 85%). Тармазны шлях аўтамабіля, які рухаецца з хуткасцю 80-90 км/г, складае 35-40 м. Паколькі чалавек пастаянна рухаецца, прамяні святла падаюць на яго не прама (як на веласіпед), а пад рознымі вугламі. Спецыяльная начынка святлоадбівальнікаў дазваляе адлюстроўваць святло у тым жа напрамку, адкуль ён падае. Святлоадбівальны элемент будзе бачны заўсёды.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае, што п.116 ПДР абавязвае вадзіцеляў, пад'язджаючы да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, знізіць хуткасць руху, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходу. Што тычыцца рэгуляваных пешаходных пераходаў, то вадзіцелям варта кіравацца сігналамі святлафора і не парушаць Правілы дарожнага руху.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама