ДАІ нагадвае аб правілах транзіту грузаў у перыяд пандэміі

ДАІ нагадвае аб правілах транзіту грузаў у перыяд пандэміі

ДАІ нагадвае пра правілы транзіту грузаў у перыяд пандэміі

Паважаныя вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў дзяржавы –члены Еўрапейскага саюза і Украіну!

Паміж двума пунктамі перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у месцах, устаноўленых заканадаўствам, вы абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў, па вызначаным пераліку. Дадзеная інфармацыя выдаецца супрацоўнікамі Транспартнай інспекцыі і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь пры перасячэнні мяжы.

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па найкарацейшым маршруце не пазней за дзень, наступны за днём уезду на яе тэрыторыю. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі немагчыма захаванне названага тэрміну, абумоўленага аварыяй (паломкай) транспартнага сродку, а таксама разгрузкай, перагрузкай (перавалкай) грузу, заменай транспартнага сродку, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў транзітных транспартных сродкаў з разуменнем паставіцца да прымаемых мер і рэкамендуе загадзя планаваць маршрут перамяшчэння.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама