Функцыі і задачы аддзела ЗАГСа
ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГС
ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА ЗАГС
- Правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў
грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых
немаёмасных і маёмасных правоў грамадзян, у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах.
- Забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай
сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні маральных
асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве.
3. Прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў
грамадзянскага стану.
ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГС
Аддзел загса ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:
1.праводзіць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення бацькоўства і (або) мацярынства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і;
2. уносіць змены, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану;
3. аднаўляе і анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;
4. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама даведкі, звязаныя з іншымі дзеяннямі аддзела загса;
5. выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага пераследу, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў загса, Міністэрства юстыцыі, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
6. разглядае пытанне аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і праводзіць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
7. забяспечвае па жаданні бацькоў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіцяці і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу пры жаданні на гэта асоб, якія ўступаюць у шлюб, у тым ліку па індывідуальным сцэнарыі;
8. праводзіць па жаданні грамадзян юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
9. прымае ад сельскіх выканаўчых камітэтаў першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правярае правільнасць іх афармлення;
10. вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама забяспечвае захоўванне першых экзэмпляраў запісаў актаў грамадзянскага стану і іншых дакументаў на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
11. накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;
12. прадстаўляе ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўстаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці аддзела загса і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
13. ажыццяўляе прыём грамадзян і разглядае звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
14. забяспечвае ўлік, захоўванне і выкарыстанне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне гербавых пячатак;
15. вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы органаў загса;
16. праводзіць лекцыі, гутаркі сярод насельніцтва, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
17. аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
18. распрацоўвае і ўкараняе новыя грамадзянскія абрады ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый, накіраваныя на ўмацаванне сям'і;
19. правярае выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі сельскіх выканаўчых камітэтаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
20. правярае ўлік і захоўванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў сельскіх выканаўчых камітэтах;
21. выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.