Штогод з надыходам восеньскага перыяду даводзіцца сутыкацца з праблемай восеньскіх палаў сухой расліннасці і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання смецця на ўчастках. У выніку такога выпальвання не толькі абочыны дарог, а часам і цэлыя населеныя пункты ахутваюцца едкім дымам.
Восеньскія палы, як паказаў вопыт апошніх гадоў, сталі магутным разбуральным фактарам навакольнага асяроддзя. Пры выпальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба і расліннасць бяднеюць, знішчаецца ўрадлівы пласт, гінуць карысныя парасткі, насякомыя і жывёлы. Дым, які выдзяляецца падчас гарэння сухой травы, смецця, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і наносіць непапраўную шкоду экалогіі. Асабліва небяспечныя такія падпалы на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі, бо ў выніку радыеактыўны «бруд» уздымаецца і разлятаецца на многія кіламетры.
Нярэдка агонь пераходзіць на лясныя масівы і можа прыняць пагрозлівыя памеры, пераходзячы ў тарфяныя і лясныя пажары. Вельмі часта ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, хлявы з жывёлай, атрымліваюць апёкі, а часам і гінуць людзі.
Усе выпадкі банальныя і падобныя адзін на аднаго. З-за сваёй бестурботнасці, людзі, раскладваючы вогнішча, думаюць, што змогуць самастойна справіцца з агнём. Нярэдкія тыя выпадкі, калі ад невялікага вогнішча, якое гаспадар, як яму здалося, расклаў на бяспечнай адлегласці ад дома, патокам ветру развіваецца да такога памеру, што згараюць дамы, жылыя пабудовы.
Памятайце, што выпальванне сухой расліннасці, альбо непрыняцце мер па лакалізацыі палаў на зямельных участках, якія знаходзяцца ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.
Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне!
Выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Памятайце, што кінутай гарачай запалкі, непатушанага вогнішча, пакінутай шкляной бутэлькі дастаткова, каб адбыўся пажар. Не дапускайце выпадкаў гульняў дзяцей з запалкамі, не здзяйсняйце падпалаў сухой расліннасці.
Выявіўшы пажар, трэба паведаміць пра пажар у дзяжурную службу МНС па тэлефоне «101». Прыміце меры па яго тушэнні.
Перш чым чыркнуць запалкай і падпаліць пучок сухой травы і лісця, падумайце, што сваімі дзеяннямі вы наносіце непапраўную шкоду прыродзе.
Давайце разам захаваем дом, у якім мы жывём!