Эстафета культурнай сталіцы Беларусі перайшла ад Іванава да Пастаў
«Вядома ж, мы гэтаму вельмі
рады. Лічым, што Пастаўшчына вартая такога высокага звання. Паставы -
найпрыгажэйшы куток беларускага Паазер'я. У нас вельмі багатая гісторыя, шмат
гісторыка-культурных каштоўнасцей, велічных храмаў, іншых архітэктурных
збудаванняў. Думаю, Паставам будзе чым здзівіць гасцей», - сказаў намеснік
старшыні Пастаўскага райвыканкама Станіслаў Чымбург.
Ён анансаваў некаторыя падзеі. Напрыклад, у 2026 годзе ў Паставах пройдзе 35-ы міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Яго плануюць правесці ў больш шырокім фармаце, дадаць у праграму новаўвядзенні.