Калі ў Вас дома печка – паглядзіце наш кароткі фільм «Як сагрэцца, каб не загарэцца?»
Заўтра пачнецца пахаладанне. Папярэднія прагнозы абяцаюць нам мінусавыя тэмпературы ўжо з панядзелка. Ва ўмовах горада за цяпло ў дамах адказвае сістэма цэнтральнага ацяплення, а вось прыватны сектар – тое месца, дзе, пераважна, за стварэнне камфортных умоў адказвае старая добрая печ. Калі ў Вас дома печка - паглядзіце наш кароткі фільм «Як сагрэцца, каб не загарэцца?».
А калі ў Вас ёсць пажылыя сваякі ў дамах з пячным ацяпленнем - перашліце ім, калі ласка, гэта відэа і па магчымасці дапамажыце паклапаціцца пра бяспеку!