Эксперымент з запальнічкай

Эксперымент з запальнічкай

Эксперымент з запальнічкай

31 ліпеня ў Навагрудскім раёне згарэла 60-тонная скірда сена. Прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём. Як патлумачыла 12-гадовая дзяўчынка, гуляючы ў полі з сяброўкай, яна знайшла запальнічку і з цікавасці падпаліла сена. Імгненна распаўсюджваючыся, агонь спрабавала тушыць курткай, але не атрымалася. Дзяўчынкі спалохаліся і ўцяклі дадому.

Агонь цалкам ахапіў шасцідзесяцітонную скірду і ўзнікла пагроза далейшага распаўсюджвання пажару на другую скірду, якая знаходзіцца побач, у дваццаці пяці метрах. Шкоду, якая нанесена гаспадарцы, хутчэй за ўсё, прыйдзецца кампенсаваць бацькам.

У летні перыяд павялічваецца колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей. Паважаныя бацькі, забяспечце пастаянны нагляд за дзецьмі, растлумачце ім пра наступствы гульняў з агнём і навучыце дзеянням пры пажары. Раскажыце і пра тое, як бяспечна паводзіць сябе ў лесе, у полі, ля вады. І памятайце, што паводзіны бацькоў – лепшы прыклад для пераймання.