Экалагічны турызм

Экалагічныя сцежкі

Краязнаўча-экалагічная сцежка "Наваколлі Задзеўскага возера".

Маршрут: г. Паставы – в. Дукі, Пастаўскага раёна.

Асноўныя аб'екты наведвання: воз. Задзеўскае — гісторыка-культурны аб'ект "Германская абарончая лінія часоў Першай сусветнай вайны "Пастаўская вышыня".

Працягласць (км)/працягласць (гадз/дзён.): 1,5 км. /1 гадз. 20 мін.

Кантакты: дзяржаўная ўстанова «Пастаўскі раённы краязнаўчы музей», г. Паставы, пл. Леніна, 11/2; +375 21 554 17 94; +375 21 552 78 96

Экалагічная сцежка "На ўзбярэжжы Белага возера"

Маршрут: в. Азёркі - пляж на воз. Белае

Асноўныя аб'екты наведвання: спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" — пляж ДЛГУ "Пастаўскі лясгас" — бераг воз. Белае - спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі".

Працягласць (км)/працягласць (гадз/дзён.): 1 км. /1 гадз.

Кантакты: Дзяржаўная ўстанова «Турыстычны інфармацыйны цэнтр Пастаўскага раёна»

г. Паставы, пл. Леніна, д 25, каб. 28; +375 21 552 17 10

Экалагічная сцежка "Старадворскія сцежкі"

Маршрут: Старадворскае лясніцтва

Пазнавальны маршрут. На сцежцы ўстаноўлена 6 інфармацыйных банераў.

Працягласць (км)/працягласць (гадз/дзён.): 1,5 км. /1,5 гадзіны.

Кантакты: Ракель Юрый Антонавіч +375 33 713 88 33

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння

Валуны: «Вялікі камень» заўлечанскі, «Вялікі камень» лодаскі, «Вялікі камень» мягунскі, «Дзіравы камень» каптарунскі, «Чортаў камень» саболкаўскі.

Узгоркі: «Гара Баяроўшчына», «Гара Лысая», «Гара Маяк»

Крыніца Грымякі каля в. Сарокі

Помнікі прыроды мясцовага значэння

Вялікія камяні Зыбалішкінскі, Казнадзеюшскі, Камайскі, Трапшчэвіцкі, Чашкаўшчынскі.

Барадзінскі Прыгорак Горы Вялікая і Гараватка Жуперская Града, Карагач, Саранчанскія грады, Чарнецкі прыгорак

Шчарбішскія крыніцы

Заказнікі рэспубліканскага значэння

Швакшты

Заказнікі мясцовага значэння

Лынтупскі, Вілейты Палескія прыгоркі Сяргеевіцкія ўзгоркі