Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Паставах
У Пастаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У гутарцы прыняў удзел начальнік дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Пастаўскага раёна Арэхаў Аляксандр Віктаравіч.
Ён расказаў прысутным аб няўхільным выкананні правіл дарожнага руху і асабліва аб выкананні хуткаснага рэжыму ў няпросты для аўтамабіляў час года. Заклікаў з разуменнем ставіцца да работнікаў жыллёва-камунальных паслуг і ўсяляк аказваць ім ускоснае садзейнічанне. Дзякуючы менавіта такому метаду дарогі ў раёне стануць бяспечнейшымі і зручнейшымі.
Нагадаў таксама аб зменах у правілах дарожнага руху і сродках персанальнай мабільнасці, а менавіта аб электрасамакатах, правілах карыстання імі і выпадках траўматызму.
Як заўсёды настойліва парэкамендаваў не перавышаць хуткасць, а для захавання пунктуальнасці выехаць крыху загадзя, бо спазненне на 5 хвілін ніяк не каштуе жыцця.
Усе жадаючыя маглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, кампетэнтнаму супрацоўніку.
Далей працягнуў намеснік начальніка аддзела Януковіч Ігаль Іосіфавіч, які не пакінуў без увагі пытанне захавання дысцыпліны, паводзін у побыце і грамадскіх месцах. У канцы мерапрыемства работнікам аддзела быў прадэманстраваны відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні месяц, а таксама значных мерапрыемствах МНС.