Адзіны дзень бяспекі ў Пастаўскім раёне

Адзіны дзень бяспекі ў Пастаўскім раёне

Адзіны дзень бяспекі ў Пастаўскім раёне

У Пастаўскім раёне прайшоў адзіны дзень бяспекі, задачай якога было звярнуць увагу грамадзян на захаванне бяспекі ў побыце, а таксама прадэманстраваць развіццё сучаснага абсталявання экстранных службаў. Таксама ў гэты дзень праводзяцца эвакуацыйныя мерапрыемствы ва ўстановах.

На галоўнай плошчы горада разгарнулі свае навучальныя пляцоўкі работнікі экстранных службаў. Паспрабаваць сябе ў ролі пажарнага – не пытанне, правесці сардэчна-лёгачную рэанімацыю – лёгка. Кожны ўдзельнік змог паспрабаваць свае сілы ва ўладанні розным інструментам і даведацца шмат новага пра навакольныя небяспекі ў паўсядзённым жыцці.

Ніхто не сышоў з мерапрыемства без прызоў і добрага настрою.