Адзіны дзень бяспекі ў Паставах
Згодна з рашэннем Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у чацвер чацвёртага тыдня верасня штогод у фармаце аднаго дня будзе праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». У гэтым годзе днём бяспекі стане 22 верасня. На Пастаўшчыне месцам правядзення стане пляцоўка перад кінатэатрам «Радзіма», пачатак мерапрыемства ў 13:00. Усім гасцям будуць прадэманстраваны спецыяльнае абмундзіраванне экстранных службаў, мора эмоцый і, вядома ж, канцэртная праграма.
Штогадовая акцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У гэты дзень у працоўных калектывах, а таксама ва ўстановах адукацыі адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
"За гэты час пройдзе мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін ва ўмовах розных НС. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дня бяспекі будуць шырока транслявацца ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей", - расказалі ў ведамстве.