Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе пад дэвізам «Дарога не даруе памылак!»

31 студзеня ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дарога не даруе памылак!», мэтай якога з'яўляецца прафілактыка ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Значны ўплыў на ўзровень бяспекі дарожнага руху аказвае недысцыплінаванасць вадзіцеляў транспартных сродкаў і пешаходаў. У большасці выпадкаў дарожна-транспартныя здарэнні адбываюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху, а таксама па прычыне прамога ігнаравання Правіл дарожнага руху.