Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

З 20 лютага па 1 сакавіка ў Пастаўскім раёне пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанні правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на пажаранебяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.

Адзіны дзень бяспекі закліканы аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. У сувязі з гэтым будуць арганізаваны розныя прафілактычныя мерапрыемствы, інтэлектуальныя гульні, навучальныя пляцоўкі, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй.