Дарожнікі ДЭУ-33 прыступілі да вясновага навядзення парадку на трасах Пастаўшчыны.

Дарожнікі ДЭУ-33 прыступілі да вясновага навядзення парадку на трасах Пастаўшчыны.

Дарожнікі ДЭУ-33 прыступілі да веснавога навядзення парадку на трасах Пастаўшчыны.
 

 На мінулым тыдні можна было сустрэць дарожных рабочых ДЭУ-33 Барыса Пашкоўскага, Андрэя Карманава, вадзіцеля Аляксандра Ягелу і механізатара Станіслава Гатоўскага, якія абнаўлялі аўтобусныя прыпынкі ў напрамку ад Пастаў на Лынтупы. Праязджаючы па гэтай дарозе, нельга было не звярнуць увагі на тое, як ззяюць свежай фарбай лаўкі, урны для смецця, бардзюры. А нам, карыстальнікам гэтых месцаў, варта берагчы працу дарожнікаў. Крыўдна бачыць падрапаныя аўтобусныя павільёны, размаляваныя лаўкі, паламаныя урны, раскіданае смецце.

Чытаць падрабязней