Гэтае свята падкрэслівае веліч і святасць самай галоўнай
місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Шмат клопатаў і
вялікая адказнасць ляжыць на вашых плячах, і вы паспяхова спраўляецеся з
нялёгкімі мацярынскімі абавязкамі. Нізкі паклон кожнай клапатлівай маці!
Асаблівая падзяка — шматдзетным і тым, хто аддае цеплыню сваіх сэрцаў
прыёмным дзецям.
Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, сямейнага
дабрабыту і ўтульнасці, радасці ў дзецях.
Сяргей Чэпік, старшыня раённага
выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета
дэпутатаў