Дарагія пастаўчане і жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з 9 Мая!

Дарагія пастаўчане і жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з 9 Мая!

Дарагія пастаўчане і жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з 9 Мая!
 Гэта асаблівы дзень, у якім зліліся ў адно душэўны боль аб непапраўных стратах і велізарная радасць ад Вялікай Перамогі.

Ён навекі застанецца ў гісторыі як дзень трыумфу і ўрачыстасці справядлівасці, непахіснасці духу.

На жаль, на Пастаўшчыне не засталося ніводнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, але мы памятаем пра іх. Шчыра ўдзячныя нашым дзедам і прадзедам за мірнае неба над галавой. Нізкі паклон ім за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!

Жадаем усім святочнага настрою, дабрабыту і вялікага шчасця!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў