Дакументы для падаўжэння тэрміну дзеяння, замены пасведчання

Для падаўжэння тэрміну дзеяння пасведчання экскурсавод, гід-перакладчык не раней чым за тры месяцы і не пазней чым за 30 рабочых дзён да заканчэння тэрміну яго дзеяння прадстаўляюць у атэстуючы орган:

  • анкету па форме (спампаваць тут);
  • тры фатаграфіі памерам 3 x 4 см;
  • копію пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (не раней, чым за два гады да заканчэння тэрміну дзеяння пасведчання);
  • дакументы, якія пацвярджаюць паважнасць прычыны (камандзіроўка, часовая непрацаздольнасць і іншыя абставіны, якія не залежаць ад прэтэндэнта) у выпадку пропуску тэрмінаў падачы анкеты экскурсавода, гіда-перакладчыка для падаўжэння тэрміну дзеяння пасведчання;
  • арыгінал раней выдадзенага пасведчання.

Пры змяненні звестак, указаных у пасведчанні, экскурсавод, гід-перакладчык на працягу двух месяцаў пасля ўзнікнення падстаў для ўнясення змяненняў падаюць у атэстуючы орган:

  • паведамленне аб змяненні звестак, указаных у пасведчанні, па форме (спампаваць тут);
  • тры фатаграфіі памерам 3 x 4 см;
  • арыгінал раней выдадзенага пасведчання.

Экскурсавод, гід-перакладчык, якія страцілі пасведчанне, пералік тэм экскурсій альбо бэйдж, маюць права ў месячны тэрмін з дня размяшчэння на афіцыйным сайце атэстуючага органа ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт аб'явы аб страце падаць у атэстуючы орган:

  • паведамленне аб выдачы ім дубліката (дублікатаў) па форме (спампаваць тут);
  • копія аб'явы аб страце ў газеце «Рэспубліка»;
  • дзве фатаграфіі памерам 3 x 4 см (пры страце пасведчання і (або) бэйджа);
  • арыгінал раней выдадзенага пасведчання, пераліку тэм экскурсій (пры наяўнасці).

У выпадку псавання пасведчання, пераліку тэм экскурсій альбо бэйджа экскурсавод, гід-перакладчык падаюць у атэстуючы орган:

  • паведамленне аб выдачы ім дубліката (дублікатаў) па форме (спампаваць тут);
  • сапсаванае пасведчанне, пералік тэм экскурсій альбо бэйдж;
  • дзве фатаграфіі памерам 3 x 4 см (пры псаванні пасведчання і (або) бэйджа);
  • арыгінал раней выдадзенага пасведчання, пераліку тэм экскурсій (пры наяўнасці).