«Дайсці да кожнага» ў Паставах
У Пастаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло мерапрыемства «Дайсці да кожнага», мэтай якога з'яўляецца падтрымка маральна-псіхалагічнага клімату ўнутры калектыву.
Са ўступных слоў свяшчэннаслужыцель Пашкевіч Валерый Паўлавіч, які расказаў пра каштоўнасці сям'і, пра захаванне маральнага і душэўнага спакою і самакантролю, для дасягнення гармоніі з сабой. Настаяцель выказаў меркаванне ў першую чаргу пра каштоўнасці жыцця і сям'і і распавёў прысутным пра элементарную дабрыню да блізкіх.
З правіламі паводзін на дарозе азнаёміў начальнік аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Пастаўскага раёна Арэхаў Аляксандр Віктаравіч. Акцэнтаваў увагу ратавальнікаў на бяспецы дарожнага руху, нагадаў і пра адказнасць за невыкананне элементарных правіл і што вінаватымі дарожна-транспартных здарэнняў часцяком з'яўляюцца алкаголь і не захаванне хуткаснага рэжыму. Таксама заклікаў слухачоў не спяшацца без неабходнасці, бо лепш прыехаць на некалькі хвілін пазней, чым знайсці свой прытулак у кювеце.
Часты госць у сценах аддзела, а па сумяшчальніцтве член ветэранскай арганізацыі «Ратавальнік» Латыш Пётр Пятровіч расказаў маладому пакаленню пра службу ў былыя часы і тое, як ішлі на працу як на свята, хоць і не было такога інструмента як цяпер, што ў калектыве панавала згуртаванасць і ўпэўненасць у сваіх таварышах.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Дземчанка Дзмітрый Аляксандравіч павіншаваў калег з мінулым прафесійным святам і нагадаў пра важнасць падтрымання псіхаэмацыйнага клімату ўнутры калектыву. Расказаў пра зносіны з работнікамі па-за структурай і завастрыў увагу на захаванні правапарадку як на працы, так і ў паўсядзённасці.
У завяршэнні адкрытай гутаркі выступіла старшы інспектар-псіхолаг Грыбко Ілона Уладзіміраўна. Падняць маральны дух таварышу, зрабіць камплімент ці проста выказацца – нічога не каштуе для слухача, але ўносіць вялікі ўклад таму, хто выкладае праблему. У дадатак да ўсяго вышэйзгаданага заклікала займацца фізічнай падрыхтоўкай і надаваць належны час сваім любімым заняткам і хобі. Бо невырашальных праблем няма, ёсць няправільны падыход.
Запрошаныя госці далі ежу для розуму і кожны вынес для сябе з гутаркі важны і глыбокі сэнс і перагледзеў стаўленне да сваёй паўсядзённасці.