6 лютага 2025 г. у актавай зале УА "Пастаўскі ДК"
у рамках дэкады па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці, прафілактыкі здзяйснення
злачынстваў з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, павышэння лічбавай
граматнасці насельніцтва прайшла дыялогавая пляцоўка "Бяспечныя паводзіны ў
сетцы Інтэрнэт". З навучэнцамі каледжа сустрэліся старшы памочнік
пракурора Пракуратуры Пастаўскага раёна Зубко Т.П., намеснік старшыні
КДН райвыканкама Нагановіч М.П., начальнік ІСН АУС райвыканкама Юргелевіч Д.А.
Тэма для абмеркавання выбрана не выпадкова. Па выніках 2024 г. кожнае чацвёртае
злачынства здзейснена ў сферы высокіх тэхналогій. У 2024 г. здзейснена 48
кіберзлачынстваў (2023 - 28) з іх 2 - непаўналетнімі, удзельная вага ад
агульнай колькасці злачынстваў - 26,4%.

