Дзіцячыя свавольствы з агнём - вялікая бяда
Адной з прычын узнікнення пажараў з'яўляецца дзіцячае свавольства з агнём.
Але перш чым пачаць нашу размову, паважаныя бацькі, паспрабуйце шчыра адказаць самі сабе на некаторыя пытанні. Вам даводзілася пакідаць сваё дзіця дома аднаго? Як доўга дзіця знаходзілася дома адно? Гадзіну, паўгадзіны, дваццаць хвілін? Скажыце, а вы ведаеце, што, калі раптам пачнецца пажар, нават некалькіх хвілін будзе дастаткова, каб дзіця загінула? Наўрад ці хтосьці з бацькоў задумваўся над гэтым. Як правіла, мы абсалютна ўпэўненыя, што гэта са мной не адбудзецца і ўсе павучальныя размовы не для мяне.
Менавіта таму мы яшчэ і яшчэ раз звяртаемся да вас, паважаныя бацькі, і спрабуем не проста прывесці прыклады з жыцця, а дастукацца да кожнага. Вы вучыце сваіх дзяцей быць ветлівымі, клапоціцеся пра іх здароўе, хочаце, каб яны раслі разумнымі і развітымі. А вось навучыць выконваць правілы бяспекі – самая галоўная задача, таму што ад гэтага залежыць жыццё дзіцяці.
Чаму адбываюцца пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём? Разглядаючы кожны выпадак гібелі дзіцяці, разумееш, што трагедыям спадарожнічалі звычайныя жыццёвыя абставіны – бацькі пайшлі на працу, у магазін, да суседзяў, або займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Іншымі словамі, дзеці заставаліся без нагляду. А далей непапраўны і жорсткі вынік бацькоўскай халатнасці: гібель дзіцяці.
Дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзіця застаецца адно. І нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыцца пагуляць з каробкай запалак, не захоча падпаліць паперу, не зацікавіцца працай бытавой тэхнікі, якой дастаткова ў кожнай кватэры.
Таму, перш чым сысці з дому, неабходна даручыць назіранне за дзіцем старэйшым дзецям або каму-небудзь з дарослых. Каб дзіця не сумавала, варта даць яму якое-небудзь заданне: падказаць тэму гульні, падабраць патрэбныя цацкі. Асабліва небяспечна пакідаць дзяцей адных у замкнёных кватэрах або пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць самастойна выйсці з палаючага памяшкання на вуліцу. Акрамя таго, ратуючыся ад агню і дыму, дзеці звычайна хаваюцца ў шафах, пад ложкамі, сталамі, у кутах пакояў. Ашукаць дзяцей ва ўмовах развіцця пажару – справа нялёгкая.
Навыкі асцярожнага абыходжання з агнём неабходна выхоўваць у дзяцей, пачынаючы з 4-5-гадовага ўзросту. Трэба імкнуцца да таго, каб дзіця ўсвядоміла, што запалкі – не цацка, а агонь – не забава, каб у яго склалася ўражанне пра пажар, як пра цяжкае бедства для людзей.
Дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, асабліва хлопчыкі, любяць прымяняць у гульнях запалкі і вогненебяспечныя прадметы. У дзяцей адсутнічае жыццёвы вопыт, адпаведна яны не могуць прадбачыць наступстваў сваіх дзеянняў. Найбольш распаўсюджаныя ў дзяцей гульні, звязаныя з развядзеннем вогнішчаў. Месцы для развядзення вогнішча падбіраюць адпаведныя – далей ад бацькоўскіх вачэй – на гарышчах дамоў, у хлявах, падвалах, гаспадарчых пабудовах, каля стагоў сена. Пакуль агонь невялікі, дзіця назірае за тым, што адбываецца, як толькі агонь прымае страшныя памеры, а адбываецца гэта на працягу некалькіх хвілін, натуральнай рэакцыяй з'яўляецца спалох, а потым імкненне схавацца. Баючыся бацькоўскага гневу і пакарання, некаторыя дзеці ўцякаюць і хаваюцца ў іншым месцы. Большасць жа, закрыўшы твар рукамі ад страху, назаўсёды застаюцца ў вогненнай пастцы.
Дзеці пакутуюць ад