Дзіцячае свавольства з агнём

Адной з прычын узнікнення пажараў з'яўляецца дзіцячае свавольства з агнём. На жаль, лічбы статыстыкі жорсткія і няўмольныя. На тэрыторыі Віцебскай вобласці за 2019, 2020 і на сённяшні дзень 2021 года гібелі дзяцей на пажарах не дапушчана. Але, на жаль, у разрэзе рэспублікі на пажары загінула 4 дзіцяці.

Чаму адбываюцца пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём? Разглядаючы кожны выпадак гібелі дзіцяці, разумееш, што трагедыям спадарожнічалі звычайныя жыццёвыя абставіны – бацькі сышлі на працу, у магазін, да суседзяў, або займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Іншымі словамі, дзеці заставаліся без нагляду. А далей непапраўны і жорсткі вынік бацькоўскай халатнасці: гібель дзіцяці.

Дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзіця застаецца адно. І нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць са скрынкай запалак, не захоча падпаліць паперу, не зацікавіцца працай бытавой тэхнікі, якой дастаткова ў кожнай кватэры.

Таму, перш чым сысці з дому, неабходна даручыць назіранне за дзіцем старэйшым дзецям або каму-небудзь з дарослых. Каб дзіця не сумавала, варта даць яму якое-небудзь заданне: падказаць тэму гульні, падабраць патрэбныя цацкі. Асабліва небяспечна пакідаць дзяцей адных у замкнёных кватэрах або пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць самастойна выйсці з палаючага памяшкання вонкі. Акрамя таго, ратуючыся ад агню і дыму, дзеці звычайна хаваюцца ў шафах, пад ложкамі, сталамі, у кутах пакояў. Адшукаць дзяцей ва ўмовах развіцця пажару – справа нялёгкая.

Навыкі асцярожнага абыходжання з агнём неабходна выхоўваць у дзяцей, пачынаючы з 4-5-гадовага ўзросту. Трэба імкнуцца да таго, каб дзіця ўсвядоміла, што запалкі – не цацка, а агонь – не забава, каб у яго склалася ўражанне аб пажары, як аб цяжкім бедстве для людзей.

Дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, асабліва хлопчыкі, любяць прымяняць у гульнях запалкі і вогненебяспечныя прадметы. У дзяцей адсутнічае жыццёвы вопыт, адпаведна яны не могуць прадбачыць наступстваў сваіх дзеянняў. Найбольш распаўсюджаны ў дзяцей гульні, звязаныя з развядзеннем вогнішчаў. Месцы для развядзення вогнішча падбіраюць адпаведныя – далей ад бацькоўскіх вачэй – на гарышчах дамоў, у хлявах, падвалах, гаспадарчых пабудовах, каля стагоў сена. Пакуль агонь невялікі дзіця назірае за тым, што адбываецца, як толькі агонь прымае страшныя памеры, а адбываецца гэта на працягу некалькіх хвілін, натуральнай рэакцыяй з'яўляецца спалох, а потым імкненне схавацца. Баючыся бацькоўскага гневу і пакарання, некаторыя дзеці ўцякаюць і хаваюцца ў іншым месцы. Большасць жа, закрыўшы твар рукамі ад страху, назаўсёды застаюцца ў вогненнай пастцы.

Дзеці пакутуюць ад агню з-за сваёй непадрыхтаванасці. Дзіця не ведае, як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, як дзейнічаць, у каго прасіць дапамогі і галоўнае, як выратавацца. І ў гэтым у першую чаргу вінаватыя дарослыя. Правільнае выхаванне дзяцей у сям'і, прывіццё ім навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём, арганізацыя іх вольнага часу з'яўляюцца залогам папярэджання пажараў і прадухіляюць дзіцячы траўматызм. Правілам бяспечнага абыходжання з агнём дзяцей трэба навучаць, а не проста казаць, што можна, а чаго нельга. На жаль, у сям'і навучанне дзяцей мерам пажарнай бяспекі часцей за ўсё абмяжоўваецца забараняльнымі выкрыкамі: «Не чапай запалкі, пакладзі скрынку на месца!», «Электраплітку не ўключай!», «Не падыходзь да газавай пліты!». А бо дзецям у паўсядзённым жыцці даводзіцца, і гэта цалкам натуральна, карыстацца газавымі і электраплітамі, іншымі электрапрыборамі (тэлевізарам, прасам і г. д.), — усім тым, што здольна выклікаць пажар. Таму, размаўляючы з дзецьмі, упор трэба рабіць не на забаронах, а на тлумачэннях.

Дзе і як дзіця праводзіць свой вольны час, з кім яно сябруе, якімі гульнямі захапляецца – гэтыя пытанні павінны быць прадметам пастаяннай увагі бацькоў.

Выхаванне імунітэту асабістай бяспекі ў дзіцяці павінна ісці з пачуццём меры. Размова на гэтыя тэмы трэба весці добразычліва. Вучэнне не пройдзе дарма, калі ўлічваць асаблівасці дзіцячай псіхалогіі і індывідуальныя асаблівасці дзіцяці, тлумачыць і паказваць на прыкладах, гульнях, фільмах (мультфільмах), малюнках і рэальных жыццёвых сітуацыях.

Растлумачце, для чаго прызначаны той ці іншы прыбор, як правільна ім карыстацца, якія меры засцярогі пры гэтым выконваць. Раскажыце, што пры няправільным выкарыстанні, гэты прыбор можа выклікаць пажар.

Яшчэ раз звяртаем увагу бацькоў на тое, што дзяцей трэба не проста «берагчы ад агню»: не пакідаць іх адных без нагляду, не дазваляць ім сваволіць з запалкамі і электрапрыборамі. Неабходна навучаць дзяцей правілам абыходжання з