Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць!

Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць!

Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць!

Дарагія бацькі! Пастаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях хоча звярнуць Вашу ўвагу на праблемы дзіцячага траўматызму, свавольства, бестурботнасці і іх наступстваў. Усе правілы пішуцца зыходзячы з горкага вопыту, аднак далёка не кожны гэта ўсведамляе, пакуль трагедыя не закране яго.

26 сакавіка ў Шаркаўшчынскі РАУС звярнуўся адзін з жыхароў райцэнтра, які працуе вартаўніком. Аказалася, што пакуль ён ахоўваў чужую маёмасць, страціў сваю. І на немалую суму.

Пацярпелы паведаміў: недалёка ад дома на полі згарэў прыналежны яму запас кармоў – 60 рулонаў сена. На пошукі зламыснікаў пайшло няшмат часу. Аказалася, што вінаватыя ў пажары – школьнікі…

Як распавялі ва УУС, двое мясцовых падлеткаў 13 і 14 гадоў, скарыстаўшыся адсутнасцю кантролю з боку дарослых, вырашылі пагрэцца (як тлумачылі пазней) і расклалі недалёка ад сена, метрах у дваццаці, вогнішча. Рамантычны адпачынак хутка ператварыўся ў некіраванае НЗ. Лёгкім павевам ветру іскры ад вогнішча аднесла да складзеных рулонаў. Яны загарэліся.

– Школьнікі хутка рэціраваліся з месца пажару, не зрабіўшы ніякіх спроб патэлефанаваць у МНС. На след аматараў цяпла знайшлі. І цяпер бацькам прыйдзецца не толькі кампенсаваць шкоду пацярпеламу земляку, але і несці адказнасць за неналежнае выхаванне сваіх сыноў.

18 мая ў Докшыцкім раёне ў вёсцы Замасточча патанула маленькае дзіця.

Па папярэдніх дадзеных, дзяўчынка знаходзілася ў двары дома са сваімі сваякамі. Праз некаторы час дзіця знікла з поля зроку. Бацькі кінуліся на пошукі і выявілі дзяўчынку ў вадаёме, размешчаным за домам.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі выніку. Выратаваць дзяўчынку, якой у чэрвені павінна было споўніцца два гады, не ўдалося. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаны сваякі загінулай і суседзі.

Па дадзеным факце Докшыцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

 

У Жлобіне ад атрыманых на пажары траўм памерла дзіця. 3 мая 2022 у 07 гадзін 28 хвілін у службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры ў горадзе Жлобіне, у мікрараёне №3.

Пры правядзенні разведкі ў дзіцячым пакоі выратавальнікі выявілі на падлозе за ложкам 8-гадовага хлопчыка і вынеслі яго на вуліцу. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі правялі рэанімацыйныя дзеянні, а затым даставілі пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне Жлобінскай раённай бальніцы. На жаль, на наступны дзень ад атрыманых траўм дзіця памерла.

Разгляданая версія прычыны пажару – дзіцячае свавольства з агнём.

І помніце: Вы ў адказе за дзяцей, а дзеці ў сваю чаргу не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць і Ваша задача не парадай, а правільным прыкладам растлумачыць правілы бяспечнай гульні!